У рамках рэспубліканскай турыстычнай акцыі ў Бераставіцкім раённым турінфацэнтры адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы і турыстычнымі рэсурсамі Бераставіччыны, сабралі карту-пазл Рэспублікі Беларусь.
Вучні Малабераставіцкай сярэдняй школы таксама далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся».
Дзеці, адпачываючыя ў школьным аздараўленчым лагеры «Сонейка», наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі», дзе для іх была праведзена экскурсія ў прафесіі мінулага. Школьнікі паспрабавалі сябе ў ролі хлебаробаў.
Святлана ГАНЧАРОВА