Бераставіцкія бібліятэкары раяць прачытаць

Культура Лента новостей

Кнігі, пра якія мы раскажам, садзейнічаюць глыбокаму вывучэнню і захаванню гісторыі нашай дзяржавы, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню.

“Ніколі не забудзем: аповеды беларускіх дзяцей пра дні Вялікай Айчыннай вайны”. Укладальнік П. М. Рунец.

Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга “Ніколі не забудзем”. Упершыню яна выйшла ў 1948 годзе. Гэту кнігу, якая неаднаразова перавыдавалася, напісалі самі дзеці.  Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей. Беларускія дзеці сутыкнуліся з гэтым страшным паняццем і ведалі пра яго не па чутках. Застаецца толькі спадзявацца, што памяць аб ваенным мінулым не дазволіць сучаснаму пакаленню паўтарыць тыя трагічныя падзеі. Варта адзначыць, што кніга «Ніколі не забудзем» уключана ў лік сацыяльна значных выданняў.

“17 верасня. Дзень народнага адзінства”. У. А. Ліхадзедаў”

У выдавецкім доме «Звязда» выйшаў філакартычны альбом «17 верасня. Дзень народнага адзінства» вядомага ў Беларусі і за яе межамі калекцыянера старых паштовак лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», лаўрэата Прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро», аўтара газеты «СБ. Беларусь сегодня», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Ліхадзедава. Кніга прысвечана Дню народнага адзінства – дзяржаўнаму святу ў нашай краіне, уведзенаму ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак канца ХІХ-ХХ стст., многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць пра гісторыю шматнацыянальнай Беларусі.

“Забыть не в силах…”. Л. Г. Емельянов.

У кнізе расказваецца пра дзяцінства і юнацтва вясковага хлопчыка ў ваенныя і пасляваенныя гады ў Смаленскай вобласці. Летапіс тых цяжкіх дзён дапаўняюць старонкі яго студэнцкага жыцця ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Кніга адрасавана чытачам, якія цікавяцца лёсам людзей і гісторыяй краіны ў яе трагічныя перыяды. Матэрыялы кнігі таксама могуць быць выкарыстаны ў патрыятычным выхаванні малодшага пакалення.

Алена Огер, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *