“Беларусбанк” далучыўся да акцыі “Нашы дзеці”

Лента новостей Наши дети Общество

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, накіраваная на аказанне дапамогі і падтрымкі дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы і грамадства, актыўна праходзіць на Бераставіччыне. У пятніцу, 24 снежня, да яе далучыліся члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” ЦБУ № 401 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Дырэктар ЦБУ Наталля Савіна і вядучы спецыяліст сектара розничнага и карпаратыўнага бізнесу, старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» Галіна Васіленя наведалі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе навучаюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Напярэдадні калядных і навагодніх  святаў госці падарылі кожнаму выхаванцу наборы канцтавараў, развіваючых гульняў і сродкаў гігіены, што, безумоўна, спатрэбіцца ім ў паўсядзённым жыцці.

Супрацоўнікі ЦБУ №401 – даўнія сябры карэкцыйнага цэнтра. Яны аказваюць установе матэрыяльную дапамогу, не забываюць павіншаваць выхаванцаў з Днём абароны дзяцей і Новым годам. Радасць у дзіцячых вачах – найлепшая падзяка за ўвагу і клопат.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *