“Беларусь памятае”. У Пагранічнай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці

Беларусь помнит Лента новостей Память и боль белорусской земли

22 чэрвеня у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці “Беларусь памятае. Памятае кожнага” для наведвальнікаў дзіцячага школьнага лагера “Мечта”. Мерапрыемства падрыхтавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Урок мужнасці закліканы развіць у дзяцей павагу, спачуванне да ветэранаў і жаданне шанаваць іх подзвіг. Мерапрыемства мела пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Адной з галоўных задач для дарослых – гэта грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, выхаванне адказнай, высокамаральнай асобы, якая паважае гістарычнае мінулае сваёй Радзімы.

Удзел у сустрэчы прыняла памочнік пракурора Бераставіцкага раёна Вікторыя Гарошка.

Алена ВАСЬКО, бібліятэкар Пагранічнай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *