Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, працягнуліся ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Тут арганізацыі і прадпрыемствы раёна прадставілі прэзентацыю сваей дзейнасці “Багацце краіны – у руках чалавека”.
Кожная ўстанова на выставе адлюстравала вынікі сваёй працы, жыцце калектыва, асобныя рэкламавалі свае паслугі. Сельгаспрадпрыемствы прывезлі ўзоры сваёй прадукцыі.
На некаторых пляцоўках адбылася дэгустацыя прадукцыі. Вытворчы цэх “Бераставіца ”ААТ “Малочны мір” частаваў гасцей і жыхароў пасёлка разнастайнымі гатункамі сыра,
а Бераставіцкі філіял Гродзенскага аблспажывання — салодкай выпечкай.
У медыцынскім гарадку кожны жадаючы мог не толькі атрымаць бясплатную кансультацыю ўрача, вымераць артэрыяльны і вочны ціск, узровень глюкозы ў крыві, але і паспрабаваць вітамінавы чай.
Дар’я МАРЦУЛЬ, фота аўтара