Сусветны дзень веласіпеда адзначаецца 3 чэрвеня. Святу ўсяго два гады, і яно афіцыйна заснавана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з мэтай распаўсюджвання інфармацыі аб перавагах выкарыстання веласіпеда ў мэтах умацавання здароўя, паляпшэння стану навакольнага асяроддзя і ў якасці цудоўнага сродка аб’яднання людзей дзеля агульнай справы. Чым жа тлумачыцца ўздым папулярнасці веласіпеда ў апошнія гады?
Перш за ўсё, гэты від транспарта выдатна папаўняе недахоп фізічнай нагрузкі, якой у паўсядзённым жыцці чалавека стала значна менш: праца многіх людзей звязана са шматгадзінным сядзеннем за сталом перад экранам манітора, дадому дабіраемся часта на машыне ці грамадскім транспарце, крамы знаходзяцца ў крокавай даступнасці, у шматпавярхоўках – ліфты. Актыўны рух сёння проста жыццёва неабходны. Веласіпед жа дапамагае падтрымліваць цела чалавека ў добрай фізічнай форме.
Веласіпед не толькі пазітыўна ўплывае на здаровы лад жыцця, але яшчэ і служыць сродкам перамяшчэння. Вялікіх выдаткаў на сваё абслугоўванне і бензін яму не трэба, а значыць, да здароўя можна дадаць эканомію грошай.
Да таго ж, пракаціцца з ветрыкам у цёплы летні дзянёк за горадам, палюбавацца краявідамі і атрымаць асалоду ад свежага паветра – ні з чым непараўнальнае задавальненне.
Сапраўды, у велапрагулкі ёсць нейкае зачараванне. Менавіта падарожжы на веласіпедзе даюць магчымасць ўдосталь нацешыцца прыгажосцю наваколля, адчуць атмасферу мясцовасці і дыханне прыроды. Сёння з улікам росту папулярнасці веласіпедаў, значна больш увагі надаецца развіццю інфраструктуры для аматараў веласпорту. Будуюцца веладарожкі, арганізуюцца паркоўкі для веласіпедыстаў, вылучаюцца палосы для руху, наносіцца дарожная разметка. Актыўна развіваецца велатурызм і распрацоўваюцца пазнавальныя веламаршруты, праводзяцца разнастайныя веламарафоны і велафестывалі. У Бераставіцкім раёне, напрыклад, распрацаваны веламаршрут «Пакатушкі па мясцінах Бераставіччыны» працягласцю 45 кіламетраў. Падрабязней даведацца пра яго можна сайце Бераставіцкага райвыканкама пад банэрам «Веларух».
Сучасная індустрыя вытворчасці веласіпедаў дасягнула высокага ўзроўню. З кожным годам у продажы з’яўляюцца ўсё больш дасканалыя двухколавыя агрэгаты, якія, безумоўна, патрабуюць належнага тэхнічнага абслугоўвання. З нядаўняга часу такую паслугу прапануюць у гандлёва-сэрвісным цэнтры «Autolife» ТАА «СяленаБудБер» у г. п. В. Бераставіца. Крама пашырыла свой асартымент, і цяпер тут можна набыць веласіпеды і аксэсуары да іх. І няпроста набыць, але і ажыццявіць іх гарантыйнае і постгарантыйнае тэхнічнае абслугоўванне ў сэрвісным цэнтры. У гарпасёлку гэта адзінае месца, дзе могуць аказаць дапамогу вашаму двухколаваму сябру.
– З уласнага вопыту ведаю, наколькі важнае своечасовае тэхнічнае абслугоўванне веласіпеда, – кажа ўладальнік ТАА «СяленаБудБер» Сяргей Болбат. – У маёй сям’і ўсе сябруюць з роварам. Сам я амаль штодня адпраўляюся на велапрагулкі, якія і для здароўя карысныя, і служаць выдатным адпачынкам. Каб падтрымліваць веласіпедную тэхніку ў спраўным стане, мне даводзілася адвозіць яе на тэхабслугоўванне ў Гродна. А гэта, вядома ж, не зусім зручна. Гэтак жа, ведаю, робяць многія ўладальнікі ровараў з Вялікай Бераставіцы. Хтосьці ж і ўвогуле не надае ўвагі тэхнічнаму баку пытання. А дарма. Ровар – гэта механізм, і як любы механізм ён падвяргаецца зносу. Калі вы хочаце доўга і шчасліва катацца, трэба старанна сачыць за ўсімі дэталямі і вузламі і рэгулярна правяраць іх стан у спецыяліста. Цяпер у бераставічан з’явілася магчымасць зрабіць гэта на месцы, не выязджаючы па-за межы раёна, – у нашым сэрвісным цэнтры «Autolife». Калі ў вас спусціла кола, трэба памяняць камеру, дрэнна пераключаецца перадача, неабходна падладаваць тармазныя калодкі, падцягуць лангуг, змяніць тросікі ці зоркі, узнікаюць іншыя праблемы – прыходзьце да нас, вам абавязкова дапамогуць.
У краме «Autolife» можна выбраць веласіпеды ад вядучых брэндаў Stels, Forward, Altair, Stinger. Тут прадстаўлены вялікі асартымент дарослых, дзіцячых і жаночых веласіпедаў, з гідраўлічнымі тармазамі і з рознымі памерамі рамаў і колаў. Словам, ёсць магчымасць падабраць веласіпед на любы густ і любога прызначэння. Дарэчы, да 1 жніўня ажыццявіць пакупку можна са зніжкай і з падарункамі. А яшчэ можна набыць веласіпед у крэдыт ад Беларусбанка і па картках растэрміноўкі «Халва», «КартаFUN» і «Магніт».
Вялікі выбар у краме “Autolife” запчастак да веласіпеда, а таксама аксэсуараў да яго – спідометраў, ліхтарыкаў, катафотаў, званочкаў, пальчатак, флягаў для вады і гэдак далей. Між іншым, тут праходзіць акцыя “Падзяка за адзнаку”. Вучні, якія маюць у атэстаце 9-10 па беларускай мове і літаратуры, атрымліваюць 10-працэнтную зніжку на набыццё веласіпеда альбо аксэсуараў да яго. Так што, прыносьце дзённікі і карыстайцеся бонусамі ад магазіна.
У вас усё яшчэ няма веласіпеда? Тады наведайце магазін «Autolife» у Вялікай Бераставіцы і адкрыйце для сябе захапляльны свет веларуху.
Святлана Ганчарова, фота аўтара
На здымку: загадчык крамы Алег Шыманюк дасць кваліфікаваную кансультацыю і адкажа на пытанні па выбару веласіпеда і яго тэхнічным абслугоўванні.