Прывіванне асноў экалагічнай культуры – адзін з прыярытэтных напрамкаў сучаснай сістэмы адукацыі і выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Фарміраванне рознабакова развітай асобы немагчыма без наяўнасці ўмення жыць у гармоніі з прыродай і навакольным асяроддзем. Гэта добра ведаюць у Пархімаўскай базавай школе. Маленькія дабравольцы разам з выхавацелем прынялі ўдзел у акцыі “Ачысцім свет ад пластыка”.
У дашкольным узросце фарміраванне асноў экалагічнай культуры найбольш перспектыўна, бо менавіта ў гэты перыяд дзіця ўспрымае прыроду вельмі эмацыянальна,звяртае ўвагу на такія яе асаблівасці, якія дарослы чалавек і не заўважыць. Таму, у Пархімаўскай базавай школе пры рабоце з выхаванцамі ў дадзеным накірунку выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя формы работы: экалагічныя гутаркі, конкурсы, віктарыны, гульні, назіранні, эксперыменты, абмеркаванне экалагічных сітуацый. Не выключэннем стаў і ўдзел маленькіх дабравольцаў у экалагічнай акцыі “Ачысцім свет ад пластыка”.
− Калі ў нашай установе была аб’яўлена дадзеная акцыя, выхаванцы не засталіся ў баку, а дружна выйшлі ў парк, каб сабраць раскіданае смецце: пластыкавыя бутэлькі, упакоўку ад сокаў, чыпсаў, паперу, − паведаміла выхавацель дашкольнай адукацыі Пархімаўскай базавай школы Наталля Цыдзік. − Тэрыторыя парка – месца агульнага карыстання. Там знаходзіцца не толькі дзіцячая пляцоўка, але і помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам. Пагэтаму з маленства дзеці павінны ведаць значнасць такіх месц.
Пасля акцыі дзеці вярнуліся на пляцоўку дзіцячага сада. Кожнага з іх перапаўняў гонар за выкананую працу, за тое, што змаглі зрабіць чыстым куточак на роднай зямлі.
Наталля Цыдзік, выхавацель дашкольнай адукацыі Пархімаўскай базавай школы
Фота прадстаўлена ўстановай адукацыі