Выхаваўча-аздараўленчая ўстанова адукацыі з кругласутачным знаходжаннем турысцка-краяўнаўчага профілю «Краяведы» Малабераставіцкай сярэдняй школы адчыніла дзверы для 12 дзяўчынак і хлопчыкаў.
Тэматычная змена “Юны патрыёт” аб’яднала падлеткаў пад дэвізам:
«Патрыётам быць заўсёды,
Слаўныя справы тварыць!
Радзіму сваю любіць,
Гонар з дзяцінства шанаваць,
Малодшым ва ўсім дапамагаць,
Старэйшым дабром адказваць!»
Першы дзень работы лагера выдаўся надзвычай насычаным: ад размяшчэння з сябрамі, выбараў актыву атрада, афармлення лагера, наведвання Малабераставіцкай амбулаторыі да самага чаканага “вячэрняга вогнішча”, гульняў, спеваў і танцаў.
Змена будзе доўжыцца 9 дзён і наперадзе юных патрыётаў чакае шэраг цікавых мерапрыемстваў: танцавальныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, працоўныя рэйды, валанцёрскія акцыі, сустрэчы з пагранічнікамі і выратавальнікамі, сяброўская сустрэча з выхаванцамі суседняга лагера, гульні, кінакафэ, заняткі ў краязнаўчай лабараторыі, наведванні і работа ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”, патрыятычныя святы і шмат іншых мерапрыемстваў, у якіх падлеткі могуць паказаць свае веды, творчасць, эрудыцыю, лоўкасць і смеласць, любоў і павагу да Радзімы, дабрыню і міласэрнасць.
Самае чаканае мерапрыемства для дзяцей – экскурсія-падарожжа ў Брэсцкую крэпасць. А самае любімае – гэта «вячэрняе вогнішча», дзе можна пагутарыць, паспяваць, патанцаваць.
Спадзяемся, што дзяўчынкі і хлопчыкі правядуць свой вольны час эфектыўна, крэатыўна і з карысцю.
Наталля СІЦЬКО, дырэктар ВАУА “Краяведы” Малабераставіцкай сярэдняй школы
Дзякуй ,,Бераставіцкая газета» 👍👍👍♥️