Абрад “Зажынкі” правялі ў КСУП “Малабераставіцкі элітгас” і КСУП “Пархімаўцы”

Лента новостей Сельское хозяйство

Уборка збожжавых культур пачалася на Бераставіччыне не толькі з гулу матораў сельскагаспадарчай тэхнікі, якая працуе на палях, але і са свята “Зажынкі”, падчас якога быў праведзены абрад зажынання першага снапа, адбылося ўшанаванне і бласлаўленне хлебаробаў, асвячэнне камбайнаў і аўтамабіляў, занятых на перавозцы збожжа.

Так, зажынкі папярэднічалі пачатку масавай уборкі збожжавых і зернебабовых культур у КСУП “Малабераставіцкі элітгас” і КСУП “Пархімаўцы”.  

Зажыначны абрад правялі работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Суправаджалі гэтае прыгожае дзейства песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Бераставіцкія музыкі”.

Святлана Ганчарова. Фота прадастаўлена Бераставіцкім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці і КСУП “Пархімаўцы”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *