На Бераставіччыне стартаваў новы канцэртны праект

Лента новостей

Развіццё культуры на вёсцы па-ранейшаму застаецца важным аспектам дзяржаўнай палітыкі. Падчас рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі было нямала зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры аграгарадкоў. Шэраг далейшых крокаў у гэтым напрамку будзе зроблена і ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады. Мэта адна—зрабіць усё, каб жыхары глыбінкі не адчувалі сябе абдзеленымі ў гэтай сферы. Прычым увага павінна надавацца не толькі матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці, але і развіццю культурна-забаўляльнай дзейнасці. І ў гэтай справе побач з традыцыйнымі напрацоўкамі павінны ўкараняцца новыя сучасныя формы і метады работы.
Раённым метадычным цэнтрам народнай творчасці аддзела культуры райвыканкама сёлета распачаты новы культурны праект—выязныя канцэрты лепшых салістаў Бераставіччыны, народных вакальна-харавых і тэатральных калектываў у сельсаветы раёна.
Для жыхароў вёскі канцэрт заўсёды з’яўляецца значнай падзеяй, ён выклікае непадробную цікавасць, дае магчымасць далучыцца да мастацтва. Канцэрты, звычайна, гэта не толькі добра прадуманая і распрацаваная праграма, але і своеасаблівае невялічкае свята. На вёсцы такія канцэрты-святы праводзяцца ў асноўным з удзелам мясцовых самадзейных артыстаў і калектываў мастацкай творчасці. І хоць сваіх вясковых талентаў мясцовыя жыхары любяць і паважаюць, прыезджым артыстам рады не менш. Усё-такі гэта новы рэпертуар, новыя імёны, новы ўзровень выканальніцкага майстэрства.
Менавіта з мэтай павышэння інтэнсіўнасці канцэртнага абслугоўвання сельскіх жыхароў, іх знаёмства з лепшымі выканаўцамі раёна будуць сёлета дзейнічаць выязныя канцэртныя “пляцоўкі” ў рамках новага праекта. Дарэчы, старт яму ўжо дадзены. Пасля навагодніх і калядных свят для жыхароў Пархімаўскага сельсавета была праведзена першая канцэртная праграма пад назвай “Калядныя сустрэчы”, удзельнікі якой– лепшыя выканаўцы па выніках мінулагодніх справаздачных канцэртаў калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў раёна. Гэта прадстаўнікі мастацкай самадзейнасці і работнікі Алекшыцкага, Эйсмантаўскага, Малабераставіцкага, Пагранічнага ЦДК, Макараўскага ДНК, Старадварэцкага ДкіНТ, Пархімаўскага ДкіВЧ, РДК.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *