14 кастрычніка адзначаецца свята маці, таму напярэдадні ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе прайшоў тэматычны тыдзень “Матулечка мая”.
У час святочнай праграмы, падрыхтаванай сумесна з філіялам па культурна-досугавай дзейнасці аг Макараўцы, навучэнцы павіншавалі сваіх матуляў са святам дабрыні, любові, мудрасці. На працягу ўсёй праграмы з вуснаў навучэнцаў гучалі пяшчотныя, добрыя словы аб самых любімых і родных сэрцу матулях. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, спявалі песні, у якіх услаўлялі самых працавітых і адзіных на зямлі людзей – матуль.
Конкурс калажаў “Раскажы аб сваёй матулі”, фотаздымкаў “Самая лепшая ў свеце матуля мая”, акцыя “Падарунак для любай матулі”, выстава кветкавых кампазіцый “Мацярынскі вобраз у вобразе кветак”, фотавернісаж “Адзіная мая”, гульнявая праграма “Мая мама дарагая”, SMS –хваля “Я люблю цябе, мама!” сведчаць аб тым, што нашы навучэнцы з павагай адносяцца да самых блізкіх людзей, сваіх матуль. А віншавальная акцыя “З любоўю да матуль”, у час якой валанцёры павіншавалі матуль, узнагароджаных ордэнам Маці, мнагадзетных маці, даказала, што дзеці разумеюць значнасць маці ў жыцці кожнага чалавека.
Са святам Вас, любыя матулі!
Алена Будніцкая, намеснік дырэктара Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы па выхаваўчай рабоце