У Мінскім камандна-інжынерным інстытуце пройдзе дзень адкрытых дзвярэй

Лента новостей

29 кастрычніка ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС РБ, што ў горадзе Мінску, адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй. Падчас яго можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб уступнай кампаніі, даведацца аб правілах прыёму, сустрэцца з кіраўніцтвам ВНУ, выкладчыкамі факультэтаў і членамі прыёмнай камісіі. Таксама госці змогуць пазнаёміцца з умовамі навучання і пражывання курсантаў, вучэбна-лабараторнай базай. Акрамя таго, праграма мерапрыемства ўключае ў сябе дэманcтрацыю пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, элементаў баявой работы дзяжурнай змены.
Такая паездка можа стаць карыснай тым старшакласнікам, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам прафесіі альбо дапаможа прыняць канчатковае рашэнне тым, хто яшчэ сумняваецца.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *