У Бераставіцы прайшоў турнір па міні-футболе

Лента новостей

Турнір па міні-футболе сярод працоўных калектываў райцэнтра ўпершыню быў праведзены на гарадскім стадыёне Вялікай Бераставіцы.

Кожны від спорту па-свойму адметны, але ўсё ж найбольш цікавымі і азартнымі лічацца спартыўныя гульні, і сярод іх –футбол. Міні-футбол адрозніваецца ад звычайнага футбола больш кароткай працягласцю гульні, меншай плошчай поля, колькасцю ігракоў і шэрагам іншых правіл. Аднак гэты від спорту вельмі зручны на невялікіх пляцоўках, у спартыўных залах.
У турніры выказалі жаданне прыняць удзел толькі чатыры калектывы горпасёлка –раённага вузла электрасувязі, цэха прыроднага і звадкаванага газу, сельскагаспадарчага ліцэя і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Кубак чэмпіёна дастаўся выратавальнікам (на здымку). Хочацца спадзявацца, што ў будучым годзе пазмагацца за перамогу ў гэтым відзе спорту пажадаюць намнога больш каманд.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *