У жыхара Вялікай Бераставіцы гарбуз вырас на дрэве

Лента новостей

Жыхару Вялікай Бераставіцы Уладзіміру Іванавічу Хільману сёлетняя восень падарыла багаты ўраджай гарбузоў. Мы бачылі іх, аранжава-жоўтых веліканаў, і ў агародзе, і нават… высока на яблыні. Каля аднаго адважнага гарбуза-верхалаза і сфатаграфавалі гаспадара. Завязаўся і вырас велікан на ніжніх галінах яблыні, а іншыя дык наліваліся сокам ў самым версе, недзе на 6-мятровай вышыні.
— Сам упершыню бачу такое, — смяецца Уладзімір Іванавіч. – Адзін гарбуз я сам сарваў, другі ўпаў пад моцным ветрам, а вунь той, на самай вершаліне, яшчэ трымаецца…
Суседства яблыкаў і гарбузоў здавалася сапраўды экзатычным. Мы з гаспадаром жартам памеркавалі, што і смак тых і другіх пладоў, пэўна, таксама экзатычны.
— Трэба добра рассмакаваць, — засмяяўся Уладзімір Іванавіч.
Марыя Драпеза, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *