На палях Бераставіцкага раёна спаборнічаюць вучнёўскія брыгады

Лента новостей Общество

Працоўнае выхаванне з’яўляецца адным з фактараў паўнацэннага станаўлення асобы. Таму неабходна, каб падрастаючае пакаленне не толькі разумела важнасць працы, але і само ўносіла свой уклад у агульную скарбонку дзяржавы. Асабліва гэта актуальна ў восеньскі перыяд, калі ідзе ўборка ўраджаю і нарыхтоўка яго на зіму.
Традыцыйна ў гэты час праходзяць раённыя спаборніцтвы сярод вучнёўскіх брыгад па ўборцы сельгаспрадукцыі, арганізаваныя РК ГА “БРСМ”, аддзеламі па справах моладзі і адукацыі райвыканкама. Яны прадугледжваюць не толькі актыўную дапамогу моладзі мясцовым сельгаскааператывам, але і стымуляванне тых брыгад, якія даб’юцца найбольш высокіх паказчыкаў. Ацэньвацца вынікі працы ўдзельнікаў спаборніцтва будуць па найбольшай колькасці сельскагаспадарчай прадукцыі, сабранай на аднаго члена брыгады.
Цяпер школьнікі і навучэнцы прафесійных ліцэяў працуюць на ўборцы бульбы, наперадзе – дапамога ў нарыхтоўцы іншай сельгаспрадукцыі.
Працягнуцца раённыя спаборніцтвы вучнёўскіх брыгад да канца кастрычніка, а пераможцы будуць вызначаны ў лістападзе.
На здымку: вучні Вялікабераставіцкай СШ дапамагаюць ва ўборцы бульбы СВК “Малабераставіцкі элітгас”

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *