І гаспадарцы дапамагчы, і пра сябе паклапаціцца

Лента новостей

Такую мэту ставілі перад сабой у час летніх канікул навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Аляксандр Сініца, Сяргей Сушко і Яўген Шымак. А перайшлі яны ўжо на 3 курс. Пра іх у СВК “Пархімаўцы” адзываюцца вельмі станоўча. Юнакі маюць часовыя пасведчанні на кіраванне трактарам, працавалі на сціртаванні саломы.
А майстар вытворчага навучання ў іх Віктар Яроміч. У яго багаты вопыт работы, гэтага чалавека шчыра паважаюць у ліцэі. Многім юнакам ён даў сапраўдную “пуцёўку” у самастойнае жыццё, навучыў першым прафесійным навыкам. Адчуваецца, што чалавек па-бацькоўску ставіцца да сваіх навучэнцаў, імкнецца, каб яны былі працавітымі і адказнымі. І яго намаганні не прапалі дарма – хлопцы паказалі сябе з лепшага боку, стараліся.
Мне цікава было з імі пагутарыць. І на пытанне “Як збіраецеся заробленыя грошы выкарыстаць?” кожны з юнакоў адказаў, што выкарыстае ўласныя грошы для набыцця неабходных рэчаў.
Мяне такая сур’ёзнасць і рашучасць вельмі парадавала. Зразумела, калі грошы зароблены нялёгкай працай, дык і адносіны да іх не будуць легкадумнымі. Малайцы!
На здымках: Аляксандр Сініца, Сяргей Сушко, Яўген Шымак

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *