У дзіцячай бібліятэцы падведзены вынікі конкурсу “Лета і кніга-2011”

Лента новостей

Падведзены вынікі конкурсу “Лета і кніга-2011”, які стартаваў 1 чэрвеня і завяршыўся 30 жніўня.

Па традыцыі кожнае лета бібліятэкары імкнуцца напоўніць вольны час дзяцей і падлеткаў карыснымі і пазнавальнымі заняткамі. І найперш—прыцягнуць іх да чытання. Дык вось конкурс “Лета і кніга-2011” якраз і быў прызваны заахвоціць юных наведвальнікаў бібліятэкі да актыўных зносін з кнігай. Нагадаю, што ўдзельнікам конкурсу мог стаць кожны жадаючы. Неабходна было выканаць усе ўмовы конкурсу: наведаць дзіцячую бібліятэку не менш 10 разоў, прачытаць як мінімум 15 кніг, аформіць чытацкі білет, адрамантаваць 4-5 бібліятэчных кніжак, аформіць сваімі рукамі выраб з дэкаратыўна-прыкладных матэрыялаў. Акрамя гэтага, трэба было адказаць на заранёў раздадзеныя пытанні літаратурнай віктарыны.
Нямала юных чытачоў прынялі ўдзел у працэсе летняга чытання. Аднак самымі актыўнымі па выніках конкурсу сталі вучні Вялікабераставіцкай СШ Анастасія Барэль (6 “В”клас), Ізабэла Занеўская (6 “В”клас), Юля Качук (6 “В”клас), Надзя Рыгосік (5 “Б” клас) і Віка Філінчук (4 “Б”клас) (на здымку). Менавіта яны і атрымалі заахвочвальныя прызы—прыгожыя модныя блакноты. Дзяўчынкі—малайцы! Яны сябруюць з кнігамі. Не сумняваюся, што гэтая дружба дапаможа ім ў жыцці!

Аксана Кумпель,
загадчыца дзіцячай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *