“Голуб міру”. Педагогі Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правялі майстар-клас “Мой падарунак ветэрану”

80 лет Великой Победы Образование

Сёлета спаўняецца 75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да святкавання гэтай знамянальнай даты ўжо пачалася актыўная падрыхтоўка. Вядзецца яна і супрацоўнікамі Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

На вясновых канікулах педагогі-арганізатары ЦТДіМ Наталля Пятруцый і Інеса Сайко арганізавалі і правялі на базе Малабераставіцкай сярэдняй школы майстар-клас “Мой падарунак ветэрану” для навучэнцаў устаноў адукацыі нашага раёна, у час якога дзеці ўласнымі рукамі вырабілі сімвалічны “Голуб міру”.

— Вельмі важна, каб дзеці ведалі, якую цану заплаціла наша Беларусь за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адзначыла педагог-арганізатар Інеса Сайко, — і як важна берагчы мір на ўсёй нашай планеце. Таму ў час   майстар-класа мы не толькі развівалі творчыя здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак у дэкаратыўна-прыкладной творчасці, але і пагаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб страшных выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа.

Голуб здаўна з’яўляецца сімвалам міру, і гэтыя белакрылыя птушкі, якія дзеці зрабілі з нашай дапамогай, таксама сімвалізуюць мірную палітыку, якую сёння праводзіць  наша  краіна, каб не дапусціць паўтарэння страшных ваенных падзей.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *