У час правядзення акцыі “Анёл у тваім сэрцы”, якая праходзіла ў маі — чэрвені гэтага года, піянеры дружыны “Дружба” Алекшыцкай СШ арганізавалі збор падарункаў для дзяцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Перадаць сабраныя рэчы ў час летніх канікул у актывістаў маладзёжнага руху не атрымалася, і яны зрабілі гэта з пачаткам навучальнага года. 5 верасня прадстаўнікі піянерскай дружыны наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак і перадалі яго выхаванцам мяккія цацкі. Удзячныя малышы паказалі сваім гасцям пакоі, у якіх яны жывуць, правялі экскурсію па прытулку і сфатаграфаваліся з імі на памяць.
Ірына МІКЛАШ
Аказалі дапамогу
Напярэдадні Дня ведаў і новага навучальнага года і супрацоўнікі рэдакцыі “раёнкі” завіталі ў дзіцячы прытулак у Малую Бераставіцу. І не з пустымі рукамі, а з самымі патрэбнымі школьнікам падарункамі — сшыткамі, канцылярскімі прыладамі, паперай.
Гасцей сустрэлі Арцём і Кірыл. Абодва хлопчыкі ў гэтым годзе пайшлі ў першы клас. У знак падзякі рабяты расказалі вершы, што вывучылі да лінейкі.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ