Кожная дробязь — на ўліку

Лента новостей

23 жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі незвычайнай прафесіі — статысты. У абавязкі гэтых людзей уваходзяць збор, абагульненне і аналіз статыстычнай інфармацыі аб эканамічным і сацыяльным развіцці раёна, вобласці і краіны, забеспячэнне ёю органаў дзяржаўнага кіравання і прадстаўнікоў грамадства.
Эфектыўнасць дзейнасці статыстычных органаў рэгулюецца адпаведным заканадаўствам: Законам “Аб дзяржаўнай статыстыцы”, прынятым у 1997 г. і прадугледжваючым мэты і задачы органаў статыстыкі, іх правы і абавязкі, адказнасць юрыдычных і фізічных асоб за своечасовы і якасны збор і прадстаўленне статыстычнай інфармацыі.
Бераставіцкі аддзел статыстыкі таксама ўносіць свой уклад у агульнарэспубліканскае накапленне інфармацыі. На сённяшні дзень у аддзеле, які ўзначальвае І. М. Захарчук, акрамя яго працуюць яшчэ 4 спецыялісты: С.М.Салавей, Т.М.Мікуць, О.П.Сідаровіч і І.С.Чыпоўская (на здымку). Сваіх падначаленых Іван Максімавіч харэктарызуе як стараных і адказных работнікаў, якія, дзякуючы сваёй руплівай працы, паспяхова спраўляюцца з ускладзенымі на іх прафесійнымі абавязкамі і задачамі, што стаяць перад аддзелам. Таксама І.М.Захарчук адзначае і былых работнікаў аддзела: М.В.Дзешка і М.Р.Максімюка, І.Р.Зарэцкую і А.В.Мамайка, — чыімі намаганнямі аддзел набыў выдатныя напрацоўкі.
За апошні час у аддзеле была здзейснена камп’ютарызацыя і аўтаматызацыя статыстычнага ўліку. Гэта дазволіла значна павысіць узровень яго якасці і зрабіць адпаведным міжнародным стандартам. Сярод іншых дасягненняў — стварэнне з дапамогай лакальнай сеткі адзінай інфармацыйнай статыстычнай сістэмы, якая дазваляе атрымліваць доступ да абласных і рэспубліканскіх рэсурсаў.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *