Калядныя вячоркі правялі вучні пачатковай школы ў Паплаўцах

Лента новостей

Навагоднія  святы для вучняў Паплаўскай  яслі-сад-пачатковай школы пачаліся з акцыі “Віншуем усіх”. Школьнікі наведалі   жыхароў вёскі Паплаўцы  са святочнымі  віншаваннямі. Падарылі  ім  віншавальныя паштоўкі і сімвал  года — “свінку”, зробленыя  сваімі   рукамі.

Дарэчы, а на Каляды   маленькія артысты падрыхтавалі тэатралізаваную  праграму  і  наладзілі сапраўднае  свята  для вяскоўцаў. Каляды – самы распаўсюджаны на Беларусі і добра захаваны старажытны  абрад,  які доўжыцца два зімовыя тыдні.

Каляднікі  хадзілі  пераапранутыя ў  касцюмы “дзеда”, “мядзведзя”, “ цыганку”, “казу”.  Дзяцей сустракалі  шчыра і ветліва гаспадары  сядзіб . Заходзячы ў хату, калядоўшчыкі славілі гаспадароў, выказвалі сваю добразычлівасць і віншаванні, распявалі калядныя  песні, ставілі маленькія  спектаклі з казой-калядоўшчыцай .

Свята  атрымалася цікавым  і  вясёлым — радасныя твары, шчаслівыя вочы, добры  настрой.

Т. Клімовіч, бібіятэкар



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *