Перад пачаткам новага навучальнага года сапраўдным “галаўным болем” бацькоў, чые дзеці ходзяць у школу, з’яўляецца падрыхтоўка іх да вучобы. А дакладней — школьныя закупкі. Міністэрства гандлю супакойвае: на ўсё пра ўсё вам хопіць 300 тысяч рублёў… Лічба вельмі сумніўная, а таму, “узброіўшыся” калькулятарам і спісам патрэбных тавараў, карэспандэнт “Бераставіцкай газеты” адправілася на падлікі…
Традыцыйны школьны базар у райцэнтры ладзіцца з 15 ліпеня ў магазіне “Дзіцячы свет”. Але, як адзначае яго загадчыца Зоя Міхаўлана Хілюта, актыўным спажывецкім попытам школьны асартымент карыстаецца ўжо з самага мая, бо купіць усё, што патрэбна, адным разам няпроста для сямейнага бюджэту. Ды і кошт многіх тавараў расце, таму пераважная большасць пакупнікоў прадбачліва закупаецца за некалькі месяцаў да пачатку новага навучальнага года.
Дарэчы, у гэтым годзе, як і летась, дзейнічае беспрацэнтны крэдыт “Добры дзень, школа!”: растэрміноўка на тры месяцы даецца на суму да 400 тысяч рублёў, на шэсць месяцаў — ад 400 тысяч і вышэй. Ад жадаючых скарыстацца такой магчымасцю патрабуецца гарантыйны ліст і спраўка аб заработнай плаце за 6 месяцаў.
Таксама магазін робіць 10%-ную скідку для шматдзетных і маламаёмных сямей.
Асартымент адзення дзелавога стылю ў магазіне прадстаўлены выключна таварамі беларускіх вытворцаў: “Калінка” (г.Салігорск), “Славянка” (г.Бабруйск), “Купалінка” (г.Віцебск), “Ozornik” (г. Мозыр), а таксама Навагрудскай і Баранавічскай швейных фабрык. А абутак — гродзенскага “Нёмана”, магілёўскай “Шагавіты”, віцебскага “Marko”.
Так, касцюм для хлапчука можна набыць за 180 тысяч рублёў. Дадайце да гэтай лічбы яшчэ 50-100 тысяч рублёў за дзве сарочкі, 200 тысяч за туфлі, 70 тысяч за спартыўны касцюм і 30-40 тысяч за кеды. Атрымліваецца сума ў 530-590 тысяч рублёў.
Касцюм для дзяўчынак можна купіць за 200 тысяч рублёў, туфлі за 150-180 тысяч, сарафан за 100 тысяч рублёў, сарочку за 58 тысяч і калготкі за 10 тысяч рублёў, спартыўны касцюм за 70 тысяч і адпаведны абутак 25-30 тысяч рублёў. Атрымліваецца 613-648 тысяч рублёў.
Наступны на маршруце — магазін “Крынічка”. Ён прываблівае пакупнікоў адносна невялікімі цэнамі на канцылярскія тавары. Асартымент шырокі і разнастайны, што дазваляе знайсці амаль кожную дробязь, каб укаплектаваць школьны ранец. Аднак, калі падбіць агульную суму, лічба атрымліваецца далёка не дробная…
Што па чым
ў ранцы вучня…
Ранец — 135-166 тыс.руб.
Дзённік — 3 300 руб.
Сшыткі тонкія ў лінейку — 3100-4000 руб. (10 шт.)
Сшыткі тонкія ў клетку — 3100-5600 (10 шт.)
Сшыткі паўагульныя — 18600-52000 (10 шт.)
Сшыткі агульныя — 43500-60400 (10 шт.)
Вокладкі для сшыткаў — 3000-5000 (10 шт.)
Вокладкі для кніг — 17800 (10 шт.)
Пенал — 4300-23000
Альбом для малявання — 7930-11550
Фарбы акварэльныя — 17630
Фарбы гуашавыя — 9580-14920
Пэндзаль для малявання — 1000-2280 (1 шт.), 9690 (набор)
Фламастары — 4180-12450 (залежыць ад колькасці колераў у ўпакоўцы)
Каляровыя алоўкі — 4300-13580
Пластылін — 3220-13000
Каляровая папера — 2620
Нажніцы — 6300-10000
Клей — 4210-6400
Лінейка — 590-1650
Ручка — 1350-6000
Просты аловак — 780-1000
Ластык — 880-1360
Цыркуль — 5100-13530
А першакласнікам дадаткова спатрэбяцца…
Лічыльныя палачкі — 2980
Каса літар, складоў і лічыльнага матэрыялу — 4770-12070
І вось вынік: самы танны і просты варыянт абыйдзецца вам амаль у 310 тысяч рублёў. Калі ж не паскупіцца (па прынцыпу: усё лепшае — дзецям), то можна выкласці на прылавак і ўсе 440 тысяч. І гэта без уліку адзення, з якога дзеці вырастаюць у імгненне вока, а таксама розных бягучых трат: букета на 1 верасня, платы за падручнікі і інш…
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ
Собрать детей в школу действительно очень сложно в этом году. Но цены в этой статье взяты с потолка. Может месяц назад они соответствовали реальности, но на сегодняшний день к ним нужно добавить как минимум процентов 50. И скидку в 10 процентов могут получить далеко не все многодетные семьи (это из собственного опыта).