Любоў да малой радзімы – праз польскую паэзію. Вучаніца Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы стала лаўрэатам абласнога конкурсу

Образование События года

У канцы лістапада на базе сярэдняй школы №36  г.  Гродна з польскай мовай навучання  адбыўся абласны конкурс чытальнікаў польскай паэзіі, арганізаваны Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і грамадскім аб’яднаннем «Саюз палякаў на Беларусі». Сёлета ён  быў прысвечаны аб’яўленаму ў Беларусі Году малой радзімы.  У конкурсе прынялі ўдзел 47 навучэнцаў II-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 14 раёнаў вобласці, у тым ліку і два прадстаўнікі нашага раёна – навучэнцы Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы.

Кожны з удзельнікаў прадстаўляў па два вершы ці фрагменты на польскай мове, якія павінны былі адпавядаць   наступнай тэматыцы: 220-годдзе з дня нараджэння ўраджэнца Навагрудчыны паэта Адама Міцкевіча і тэма роднай прыроды ў паэзіі.

Па выніках конкурсу вучаніца 10 класа Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Караліна Анджэеўская была ўзнагароджана Дыпломам II ступені. Падрыхтавала лаўрэата конкурсу  настаўніца Алена Талочка.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *