Сустрэча трох пакаленняў у Малабераставіцкай СШ

Лента новостей

Дзень настаўніка ў гэтым навучальным годзе ў Малабераставіцкай СШ прайшоў пад дэвізам “Помнім мінулае, ганарымся сучасным, клапацімся пра будучае”. Пад час святкаваня самага дарагога свята для настаўнікаў і вучняў ва ўстанове адукацыі адбылася сусрэча трох пакаленняў настаўнікаў. На працягу ўсяго дня удзячныя вучні віншавалі  настаўнікаў  школы. Ацаніць працу педагога можна па выніках яго вучняў. Педагагічны калектыў Малабераставіцкай СШ – гэта аднадумцы, творчыя і адданыя сваёй працы настаўнікі, вучні якіх неаднаразова становяцца пераможцамі і прызёрамі алімпіяд, творчых і інтэлектуальных конкурсаў.

З цеплынёй былыя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, успаміналі вучняў, кіраўнікоў установы,  цікавыя і  нават  кур’ёзныя выпадкі са школьнага жыцця на імправізаваным педсавеце “А помніце …”.  

Старшакласнікам школы выпала магчымасць пабыць настаўнікамі і правесці свой любімы ўрок. Спадзяемся, што сярод іх будуць будучыя настаўнікі нашай школы. Трэба адзначыць, што сярод 22 настаўнікаў школы 8 —  былыя выпускнікі Малабераставіцкай СШ.

Тры пакалення настаўнікаў сустрэліся ў актавай зале  на канцэртнай праграме, якую падрыхавалі вучні школы. Музычныя нумары вызначаліся ўзнесласцю і шчырасцю.

Вольга Гурская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *