У СВП “АграМір” убіраюць азімы ячмень. Старшы камбайнер Віктар Каваленя мае стаж работы ўжо 30 гадоў, а камбайнер Анатоль Сідарэнка — 35. Абодва – людзі адказныя і надзейныя. Іх паважаюць у калектыве. Пачыналі яны некалі ўборку на айчынных камбайнах, а зараз працуюць на “Джон Дзіры”. Тэхніка ў іх дагледжаная і не падводзіць у гарачую пару.
Як і кожны год, калектыў ААТ “Малочны Мір” і генеральны дырэктар Іосіф Вацлававіч Шышко дапамаглі СВП “АграМір” у падрыхтоўцы тэхнікі да жніва. Людзі за гэта ім шчыра ўдзячны і пастараюцца завяршыць уборку ў аптымальны тэрмін.
Тэкст і фота Ніны Наддэ