Роўна 150 гадоў назад, як сведчыць надпіс зроблены над цэнтральным акном франтона, быў пабудаваны гэты каменны будынак. А знаходзіцца ён побач з вёскай Краснікі, што на тэрыторыі РУСП “Масаляны”. Захавалася, праўда, толькі частка будынку, ці да-кладней, сцены ад яго. Але па ўсім відаць, што быў ён некалі вельмі прыгожым. У свой час у мясцовым саўгасе тут захоў-валі насенне траў, выкарыстоўвалі для іншых гаспадарчых патрэб. Цікава было б даведацца, для якіх мэт ён прызначаўся першапачаткова і хто быў яго ўладальнікам тады, у другой палове 19-га стагоддзя? Мяркую, што інфармацыя наконт гэтага зацікавіла б многіх чытачоў нашай газеты. Тэлефануйце, пішыце, калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя.
Сяргей ХІЛЮТА,
фота аўтара