Бераставічане прынялі ўдзел у святочным шэсці «Вас вітае «Бераст-Фэст» (+Відэа)

Актуально Бераст-Фэст Общество

І шэсце гэта стала сапраўды відовішчнай з’явай. У ім прынялі ўдзел не толькі ўдзельнікі фэсту, але і шматлікія жыхары і госці гарпасёлка.

Гасцей жа ў Вялікую Бераставіцу завітала сёння нямала. Загадзя ведаючы пра “Бераст-Фэст” і яго насычаную праграму, у родны пасёлак з’ехаліся таксама тыя, хто тут нарадзіўся. Да бацькоў прыехалі дзеці, людзі ішлі ў святочнай працэсіі цэлымі сем’ямі.

Наша Бераставіца вельмі прыгожая, утульная. Гэта разумееш і больш цэніш удалечыні ад яе, – дзеліцца ўражаннямі ўраджэнка райцэнтра Кацярына Козел,  якая цяпер жыве ў Мінску. – Сённяшняе свята дзівіць неверагодным размахам, і ў той жа час яго можна назваць сямейным, сваім, паколькі яно аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве на бераставіцкай зямлі і ўсіх, для каго Бераставіччына – малая радзіма. Такія святы – асабліва душэўныя і добрыя.

              

 

 

Святлана Ганчарова, фота аўтара  

і Сяргея Хілюты

Відэа Віктара Фрыдэля



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *