Праз гульню — да ведаў

Лента новостей

Агляд-конкурс праводзіўся з мэтай адраджэння і развіцця традыцыйных народных гульняў, павышэння мастацка-эстэтычнага і прафесійнага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства культ-арганізатараў-вядучых сюжэтна-гульнявых праграм, удасканалення арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
— Сюжэтна-гульнявыя праграмы, прадстаўленыя ўвазе журы, былі рознахарактарнымі і разлічанымі на розныя ўзроставыя катэгорыі насельніцтва, — расказвае метадыст РМЦ НТ Алена ПАСТУШОК. — Раённы дом культуры паказаў для пачаткоўцаў гульнявую праграму “Вясёлы настрой”, праведзеную на свежым паветры. Пагранічны ЦДК наладзіў “Фабрыку зорак”. У Старадварэцкім Доме культуры і народнай творчасці прайшлі “Юр’еўскія забавы” — выдатны прыклад традыцыйнай народнай гульні. У Малабераставіцкім ЦДК, дзе існуюць моцныя тэатральныя традыцыі, гульнявая праграма была праведзена ў форме тэатралізаванага прадстаўлення “У гасцях у Ягі” і датычылася яна экалагічнай тэматыкі. У Эйсмантаўскім ЦДК на высокім эстэтычным узроўні прайшла гульнявая праграмма “Кірмашовыя забавы”. А ў Алекшыцкім ЦДК дарослыя ўдзельнікі ўспаміналі “залатое” дзяцінства праз гульню з аднайменнай назвай. Па-свойму адметнымі і цікавымі былі таксама праграмы Пархімаўскага Дома культуры і вольнага часу, Лішкаўскага клуба-музея, Масалянскага сельскага Дома культуры, Кватарскага сельскага Дома культуры і вольнага часу, Бераставічанскага клуба-бібліятэкі і Макараўскага Дома нацыянальных культур.
Выступленні ўдзельнікаў раённага агляду-конкурсу ацэньваліся членамі журы па такіх крытэрыях, як сцэнічная культура і ўзровень выканальніцкага майстэрства; выкарыстанне сучаснага і традыцыйнага мясцовага матэрыялу; мастацкі ўзровень рэпертуару і яго якасць; артыстызм, арыгінальнасць выканання. Найбольш гэтым крытэрыям адпавядалі праграмы “Вясёлы настрой” (РДК), “Юр’еўскія забавы” (Старадварэцкі ДКіНТ), “Кірмашовыя забавы” (Эйсмантаўскі ЦДК) і “У гасцях у Ягі” (Малабераставіцкі ЦДК). Дарэчы, гульнявыя праграмы старадварэцкіх і эйсмантаўскіх культарганізатараў былі станоўча ацэнены спецыялістамі АМЦ НТ падчас абласнога этапу агляду, вынікі якога будуць падведзены пазней.
Святлана ГАНЧАРОВА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *