— фотаальбом пад такой назвай бераставічане і госці нашага раёна могуць убачыць і, безумоўна, набыць у кніжным магазіне Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства і ў кіёску “Белсаюздруку”.
Кніга выдадзена чатырохтысячным тыражом у ТАА “Рэкламна-інфармацыйнае агенцтва “Вячэрні Брэст” па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта. Гэты праект—спроба пазнаёміць гасцей Бераставіччыны з нашым любым куточкам, праз здымкі даць першае ўяўленне аб прыгожых мясцовых краявідах, адметных помніках архітэктуры, аб’ектах вытворчасці і сацкультбыту, некаторых значных падзеях у грамадскім жыцці рэгіёна і г.д.
Бясспрэчна, у кнізе чытачоў зацікавіць уступны гістарычны артыкул аб нашым пасёлку, мясцовага краязнаўца, метадыста па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны РМЦ НТ, лаўрэата прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне” Мікалая Іванавіча Пацэнкі. А здымкі прадастаўлены з фотаархіву рэдакцыі “Бераставіцкай газеты”. Іх аўтары—былыя і сённяшнія журналісты “раёнкі”—Ніна Абрамовіч, Вольга Болбат, Святлана Ганчарова, Вікторыя Дзержановіч, Марыя Драпеза, Ірына Міклаш, Ніна Наддэ, Алена Рыжко, Зінаіда Самкова, Вікторыя Фядотава, Сяргей Хілюта.
“Вялікая Бераставіца і ваколіцы”—выдатнае рэкламнае выданне, якое дапаможа не толькі захаваць памяць аб нашым родным пасёлку, але і паслужыць цудоўным сувенірам ці падарункам для яго гасцей.
Пытайце пра кнігу ў гандлёвых кропках! Няхай гэтае выданне нагадвае вам пра Вялікую Бераставіцу, дзе б вы ні былі!
Святлана Ганчарова
На жаль, у гэтым выпадку Вам цяжка дапамагчы. Фотаальбом паступіў у продаж толькі ў Вялікай Бераставіцы, набыць яго можна ў кніжным магазіне Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства і ў кіёску “Белсаюздруку”. Можа, хто-небудзь з Вашых знаёмых наведае наш пасёлак у бліжэйшы час, папрасіце купіць для Вас фотаальбом.
Jak kupic ten album mieszkajac w Polsce?
Pozdrawiam.