Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылося пасяджэнне круглага стала “На шляху яднання”.
З уступным словам выступіла дырэктар раённай бібліятэкі Таццяна Марцішэвіч. У рамках круглага стала былі абмеркаваны наступныя пытанні: “Аб рашэнні Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы”, “Асноўныя даты і праекты Саюзнай дзяржавы”, “Знешняя палітыка саюза Беларусі і Расіі”, “Рэалізацыя маладзёжных праектаў саюзнай дзяржавы”, “Ураджэнцы Бераставіччыны ў гісторыі Расіі”. У пасяджэнні прынялі ўдзел першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Ірына Вайцюк, навуковы супрацоўнік Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства “Веды” Мікалай Пацэнка і супрацоўнікі бібліятэкі. У заключэнні мерапрыемства адбылася прэм’ера мультымедыйнай прэзентацыі “Беларусы ў гісторыі Расіі”.
Валянціна Чыкун, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі