Да заканчэння навучальнага года засталося ўжо зусім нямнога часу, і дзіцячы аздараўленчы лагер “Бераставіцкі” вядзе актыўную падрыхтоўку да летняга сезону.
Як паведаміла начальнік лагера Л.А.Тапарыўская, з канца красавіка ідзе бягучы рамонт, у ходзе якога фарбуюцца сцены, вокны, столь у доміках, мяняюцца дзверы ў санвузлах і ўмывальніках. У двух доміках і сталовай пафарбаваны дах, у 3-х – заменены свяцільнікі.
Рамонт ажыццяўляе брыгада Бераставіцкага ПМК-141, дапамагаюць супрацоўнікі лагера, а таксама работнікі ўстаноў адукацыі, за кожнай з якіх замацаваны асобны домік.
На рамонт лагера ў гэтым годзе выдзелена 30 млн. рублёў, прыёмка запланавана на 25 мая.
Аздараўленчы лагер “Бераставіцкі” рыхтуецца прыняць на летні адпачынак і аздараўленне па 160 хлопчыкаў і дзяўчынак у кожную з трох зменаў.
Ірына МІКЛАШ