Вясенні сеў у СВК “Макараўцы”

Лента новостей

У СВК “Макараўцы” добра падрыхтавалі тэхніку, а палявыя работы давераны вопытным і адказным механізатарам. У іх гонар кожны дзень уздымаецца чырвоны сцяг, а таксама выпускаецца ўласная мясцовая газета “Аб ходзе палявых работ” з вынікамі працы, імёнамі перадавікоў і іх фотаздымкамі. Газету можна ўбачыць не толькі ў дыспетчарскай, але і кожным аўтобусе, які развозіць ежу. Зразумела, што калі праца людзей так шануецца, гэта ім вельмі прыемна.
Харчаваннем працаўнікі задаволены. Стравы смачныя і каларыйныя, гатуюць іх па-хатняму, і гэта яшчэ раз сведчыць аб сапраўдным клопаце пра людзей.
На палявых работах і сяўбе з самага лепшага боку паказваюць сябе вопытныя механізатары Юрый Капіца, Віктар Ляховіч, Андрэй Панасюк, Станіслаў Вярышка, Уладзіслаў Капіца і Іван Балюк, на падвозцы насення вызначаецца вадзіцель Ежы Аўдзей. Заслужанай павагай у калектыве карыстаецца галоўны інжынер Вячаслаў Мілянкевіч. У гаспадарцы шмат людзей, якія сваёй зладжанай працай дапамагаюць належнаму захаванню сучасных тэхналогій, што з’яўляецца надзейным залогам будучага ўраджаю.
На здымках: Ежы Аўдзей, Андрэй Панасюк і Юрый Капіца; Уладзіслаў Капіца і Іван Балюк.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *