25 кастрычніка на базе Малабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў раённы семінар для намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце “Дзейнасць школьнага музея – адзін з фактараў станаўлення асобы грамадзяніна і патрыёта”.
Пачаўся семінар з абмеркавання тэарэтычных пытанняў па дадзенай тэме. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Вольга Іванаўна Антановіч, расказала пра работу школьнай пошукавай групы “Памяць”, прэзентавала электронную версію Кнігі Памяці, якую стварылі вучні старэйшых класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Тамары Іванаўны Эйсмант. Вольга Мікалаеўна Гурская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, прадэманстравала магчымасці віртуальнага музея. Затым удзельнікі семінара наведалі класную гадзіну ў 5 класе “Беларускі ручнік” і факультатыўны занятак “Сем Я” ў 3 класе. У завяршэнне семінара вучаніцы 11 класа правялі квэст-гульню “Гістарычная спадчына” ў школьным народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”. Удзел у гульні прынялі і намеснікі дырэктара, і члены аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”.
Завяршыўся семінар круглым сталом, на якім былі падведзены вынікі і намечаны новыя вектары работы ў дадзеным кірунку.
Антановіч Вольга Іванаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Малабераставіцкай сярэдняй школы