З 23 па 27 сакавіка ў раёне, як і ва ўсёй вобласці, Дзяржаўтаінспекцыяй праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай “П’яны пешаход”. Мерапрыемствы ладзяцца ў мэтах папярэджвання дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з наездамі транспартных сродкаў на пешаходаў і веласіпедыстаў, якія знаходзяцца на праезжай частцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Невыпадкова дэвізам Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, які адбыўся 25 сакавіка, былі абраны словы “Цвярозасць — норма жыцця!”.
У сувязі з гэтым, супрацоўнікі ДАІ нагадваюць, што за парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, прадугледжана адміністратыўная адказнасць ў выглядзе штрафа ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь, ці ад 105 000 да 175 000 рублёў.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ