З 11 па 12 сакавіка ў Гродне праўшоў Міждзяржаўны турнір па вольнай барацьбе на прызы Заслужананага трэнера Рэспублікі Беларусь Л.П.Фурсы. У ім прынялі ўдзел зборныя каманды з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі. На гэтым прэстыжным штогадовым турніры вызначыліся і выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама. Чэмпіёнамі ў сваіх вагавых катыгорыях сталі Наталля Маслоўская (в/к 59 кг) і Павел Вербель (в/к 55 кг). Трэцяе месца заваявала Аксана Каспярчук (в/к 44 кг). Выхаванцы ДЮСШ паказалі высокатэхнічную барацьбу і былі ўзнагароджаны спартыўнымі кубкамі і граматамі адпаведных ступеней.
Сяргей ШЛЯХОТКА,
дырэктар ДЮСШ