Юныя спартсмены хакейнай секцыі фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра, якая дзейнічае ў Алекшыцах (трэнер Анатоль Пашкевіч), прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах па хакею, традыцыйна праводзімых у рамках спартакіяды «Каласок» для дзяцей і падлеткаў сельскіх населеных пунктаў. Гульні праходзілі ў новым Лядовым палацы г.Ліда. Нашы хакеісты паказалі выдатную гульню і занялі трэцяе месца сярод дзесяці каманд вобласці.
Трэба адзначыць, што дзякуючы спонсарскай дапамозе СВК “Малабераставіцкі элітгас” (старшыня А.П.Коханаў), за сродкі якога былі набыты яшчэ пяць камплектаў хакейнай амуніцыі, наша каманда была прадстаўлена ў поўным саставе, што, безумоўна, станоўча паўплывала на вынікі гульні.
Святлана Ганчарова
показуха ведь все не так как вы пишете какие Олекшицы если все игроки с М.Берестовицы