Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны быў прысвечаны чарговы шосты школьны дзень у Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе. У гэты дзень на занальную сустрэчу цэнтра “Будучыня залежыць ад нас” ва ўстанову з’ехаліся навучэнцы з Малабераставіцкай сярэдняй школы, Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы і Паплаўскага ясляў-сада – базавай школы, каб прыняць удзел у спартыўна-патрыятычнай квест-гульні “Нашчадкі Перамогі”.
Гучыць музыка і на сцэне з’яўляюцца піянеры піянерскай дружыны “Юнацтва” Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы. Хвалюючы пачатак, чытанне вершаў, хвіліна маўчання, урачыстае прадстаўленне каманд, флаг-шоў – гэта ўсё гаворыць аб тым, што нашы навучэнцы ганарацца тым, што жывуць у Беларусі, умеюць шанаваць памяць аб загінуўшых у вайне.
І вось настае час знаёмства з правіламі гульні. Каб прыступіць да выканання заданняў, трэба ведаць пароль. Для гэтага трэба адгадаць загадку, пазваніць па нумары, які знаходзіцца ў пакеце. А пакет трэба знайсці на ўзгорку насупраць школы каля трох бяроз. Пазваніўшы па дадзеным нумары тэлефона, каманды атрымоўваюць падказкі і адпраўляюцца шукаць маршрутныя лісты. Маршрутныя лісты знойдзены, складзены пазлы і каманды пераходзяць ад станцыі да станцыі. Станцыі маршрутаў названы ў адпаведнасці з колерамі сцяга Рэспублікі Беларусь.
У ходзе гульні навучэнцам на кожнай станцыі трэба прайсці выпрабаванні: на станцыі “Белая” трэба адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне “Давайце, людзі, ніколі аб гэтым не забудзем!”, на станцыі “Чырвоная” разгадаць рэбусы, а на станцыі “Зялёная”- скласці прыказкі на ваенную тэматыку. Апроч усяго трэба было зрабіць фотаздымак на кожнай станцыі і адправіць яго на указаны электронны адрас.
Заданні выкананы. Пакуль журы падводзіць вынік гульні, каманды робяць віншавальныя паштоўкі да Дня Перамогі.
Гучаць фанфары, журы аб’яўляе вынікі гульні. Кожная каманда добра справілася з кожным заданнем, паказалі глубокія веды па тэме “Вялікая Айчынная вайна”. Але ў кожнай гульні ёсць пераможцы. Найбольш правільных адказаў было ў каманды Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы.
Добры і карысны адпачынак. Навучэнцы не толькі атрымалі зарад бадзёрасці і задавальнення, але і папоўнілі веды па гісторыі сваёй Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ў чарговы раз упэўніліся ў тым, што жыццё цудоўнае, і гэтую цішыню і мірнае неба над галавой мы павінны зберагчы і захаваць.
Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы