У Бераставіцкім раёне ветэраны вайны атрымалі матэрыяльную дапамогу ад райвыканкама

Актуально Культура

Матэрыяльную дапамогу ў памеры дзвюх базавых велічынь атрымалі ад раённага выканаўчага камітэта напярэдадні Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з Бераставіччыны.

У Вялікай Бераставіцы са святочнымі  віншаваннямі да тых, хто асабіста  набліжаў Дзень  Перамогі, завіталі старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова, спецыяліст па сацыяльнай рабоце  Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Янкевіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Алена Філіповіч.

— З кожным годам усё менш застаецца сярод нас удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гаворыць старшыня   раённага савета ветэранаў Алена Сілкова. – І нам вельмі важна не забываць пра тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, здабываў для нас свабоду і незалежнасць. Таму ў гэтыя перадсвяточныя дні мы яшчэ раз выказалі нашым ветэранам словы падзякі за іх баявы подзвіг і ўручылі ім грашовую дапамогу ад райвыканкама.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *