«Міс Вясна-2011» у Кватарскім дзіцячым садзе — БШ

Лента новостей

У першыя дні сакавіка вучні Кватарскага ДСБШ разам з класнымі кіраўнікамі павіншавалі ветэранаў працы, адзінокіх жанчын з надыходзячым святам–Днём жанчын. Людзям было вельмі прыемна, што іх не забылі, не абдзялілі ўвагай. Іх вочы свяціліся ад шчасця. А школьнікі радаваліся, што цеплынёй сваёй душы сагрэлі сэрцы адзінокіх бабуль.
А для дзяўчынак школы 5-га сакавіка адбыўся конкурс “Міс Вясна – 2011”. Кожная ўдзельніца падрыхтавала самапрэзентацыю, у якой расказала пра сваю сям’ю, сяброў, свет захапленняў, пра дасягненні ў вучобе і спорце
У конкурсе “Інтэлектуальны” дзяўчынкі праверылі ўласныя веды і эрудыцыю, а ў конкурсе “Кулінарыя” маладыя гаспадыні рабілі ўпрыгожванні для святочных страў.
Усе канкурсанткі праявілі багатую фантазію пры стварэнні касцюмаў.
Лепшымі ў адпаведных намінацыях былі вызначаны: «Міс Вясна-2011» — Дзіяна Касьян, «Міс Творчасць» — Юлія Луконіна, «Міс Сціпласць» — Дзіяна Цыдзік, «Міс Чароўная ўсмешка» — Яна Казлоўская.
Тэрэза СІДАРКЕВІЧ,
настаўніца ДУА “Кватарскі ВПК ДСБШ”



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *