Вучні Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у конкурсах

Лента новостей

 

Вучаніца 3-га класа фартэпіяна Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ульяна Сулаўка (настаўнік Галіна Архіпава) прайшла творчае выпрабаванне ў ІХ абласным конкурсе юных піяністаў, які адбыўся 1 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы. За ўдалае выступленне дзяўчынка ўзнагароджана Граматай за ўдзел у конкурсе. 

14 сакавіка таксама ў музычным каледжы праходзіў абласны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў на баяне і акардэоне «Юны віртуоз». Бераставіцкую дзіцячую школу мастацтваў прад­стаўлялі вучні 2-га класа баяна Уладзіслаў Шкулепа (настаўнік Святлана Клімчук) і Глеб Улейчык (настаўнік Данута Барташэвіч), вучні 5 класа баяна Аляксандр Гутоўскі і акардэона Кірыл Рыжко (настаўнік Галіна Журко), сямікласніца класа баяна Таццяна Гуцко (настаўнік Данута Барташэвіч).
Аляксандр Гутоўскі стаў уладальнікам дыплома ІІІ ступені конкурсу, Кірыл Рыжко і Таццяна Гуцко ўзнагароджаны Граматай за паспяховае выступленне. Глебу Улейчыку і Уладзіславу ўручаны Граматы за ўдзел у конкурсе. Галіна Журко адзначана Граматай за якасную падрыхтоўку вучняў.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *