“А у нас сягодня Масленіца!”: у Бераставіцкім раёне святкавалі провады Зімы

Актуально Культура

У суботу, 25 лютага, на Ратушнай плошчы райцэнтра сабраліся бераставічане, каб далучыцца да прыгожага страдаўняга свята Масленіца, адведаць гарачых бліноў, паўдзельнічаць у вясёлых гульнях і конкурсах, развітацца з Зімой і суcтрэць доўгачаканую Вясну.

Масленіца – багатае на традыцыі і любімае ў народзе гулянне. Яно звязана з надыходам вясны, з дабрабытам і спадзяваннямі на ўраджайны год, з абуджэннем прыроды. Вядучыя тэатралізаванага свята Тэкля і Агата нагадалі пра адметнасці Масленіцы, расказалі пра яе сімвалы і атрыбуты. А галоўныя героі прадстаўлення – Зіма, Вясна, Снегавік, Мядзведзь, Вавёрка, Вяснянкі і Скамарохі – наглядна прадэманстравалі бераставічанам і гасцям гарпасёлка, як з даўніх часоў святкавалася гэтае народнае гулянне. Людзі з задавальненнем уключаліся ў масленічныя забавы – і гэта, бадай, галоўнае.

Шэсце ўдзельнікаў свята, частаванне блінамі, карагоды, танец “Ручаёк” гульня “Прыз на слупе” і гульнявы атракцыён “Бераставіцкая рыбалачка” – усе гэта па традыцыі выклікала ў дарослых і, асабліва, маленькіх жыхароў Вялікай Бераставіцы непадробны інтарэс і яркія эмоцыі, надавала гулянню адметны каларыт.

Якое ж свята без песні? Сваёй творчасцю падзяліліся фальклорныя калектывы філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў Малая Бераставіца, Алекшыцы, Масаляны, Макараўцы, сельскага клуба сацыяльна-культурных паслуг в.Пыхоўчыцы, а таксама народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” і асобныя выканаўцы Яўген Шапавалаў, Антон Бажко, Алена Бутрыла і Ірына Мінькоўская.

Свята Масленіца заўсёды славілася сваімі маладзецкімі забавамі, спаборніцтвамі і выпрабаваннямі, дзе кожны мог праявіць свой спрыт і сілу. На гулянні ў Бераставіцы таксама можна было паспаборнічаць у спартыўных конкурсах, а таксама далучыцца да рыцарскіх традыцый з дапамогай гасцей з Гродна – удзельнікаў клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”.

Сюрпрызам для гледачоў стаў флэш-моб, падрыхтаваны вучнямі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Дарэчы, установы адукацыі раёна таксама ўнеслі свой уклад у наданне святу пэўнага каларыту – вырабілі ўпрыгожаныя яркімі стужкамі масленічныя кругі-колы – таксама адзін з сімвалаў народнага гуляння.

На працягу свята вёўся гандаль. У палатках Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя і філіяла аблспажыўтаварыства можна было набыць бліны і іншую выпечку, адведаць шашлыкоў. Сваімі вырабамі гандлявалі народныя майстры, якія завіталі на свята, у тым ліку дзейнічала і выстава-продаж аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

На свяце пабывала Святлана Ганчарова, фота аўтра

Больш здымкаў па спасылках

 

ссылка

ссылка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *