Вялікая ўвага ва ўстановах адукацыі раёна сёння надаецца прывіццю вучням беражлівых адносін да прыроды. На працягу некалькіх месяцаў педагогі праводзілі ў школах шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, вынікі якіх нядаўна былі падведзены ў аддзеле адукацыі райвыканкама і ў Гродзенскім дзяржаўным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і юнацтва. Між тым, неабходна адзначыць, што сёлета, як і ў папярэднія гады, нашы эколагі паказалі сябе з лепшага боку.
Так, у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Якасць паветра — якасць жыцця” пераможцамі былі вызначаны 6 чалавек са школ раёна: Вольга Шэлест, Дзіяна Кулікова, Вольга Шчэсняк (усе трое — з гімназіі п.Пагранічны), Вікторыя Гетнер з Вялікабераставіцкай школы, Анастасія Саўко з Паплаў-скага ДСБШ і Дар’я Швец з Канюхоўскага ДССШ.
У абласным конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ у секцыі “Экалогія жывёл” паспяхова выступіў Аляксандр Буры з Канюхоўскага ДССШ — хлопчык узнагароджаны дыпломам 3 ступені.
Завяршыўся і конкурс “Крыніцы Гродзеншчыны”. Дарэчы, ён ла-дзіцца ўжо не першы год. Сярод галоўных мэт яго правядзення — добраўпарадкаванне крыніц і ахова водных рэсурсаў, павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва і садзейнічанне паляпшэнню забеспячэння насельніцтва вобласці чыстай пітной вадой. На даволі высокім узроўні прадставіла раён у гэтым конкурсе група вучняў Вялікабераставіцкай школы пад кіраўніцтвам Н.В.Жукавай — у намінацыі “Лепшы праект практычных дзеянняў” яны занялі 3-яе месца. За ўдзел у намінацыі “Лепшы публіцыстычны праект” таксама 3-яе месца было прысуджана Кацярыне Іядкоўскай з Вялікаэйсмантаўскай школы, а ў намінацыі “Лепшы літаратурны праект” 1-ае месца было прысуджана рабоце Елізаветы Улейчык.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ