Акцыя «Чытаем разам», прысвечаная 125-годдзю беларускага паэта Максіма Багдановіча, ідзе на Бераставіччыне

Лента новостей

%d0%b3%d1%80%d1%83%d0%bf%d0%bf%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%8fЗдароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег…
img_9913 img_9918 img_9920 img_9921 img_9927 img_9932Гэтыя радкі з верша беларускага паэта Максіма Багдановіча ведаюць, бадай, усе. З вуснаў першакласніка Яраслава Курчыцкага (на здымку) яны гучаць яшчэ крыху няўпэўнена, але юны чытальнік добра адчувае і перадае аўтарскі настрой ад сустрэчы з такім доўгачаканым снегам, марозам і зімовымі забавамі. Гэтыя радкі, як, дарэчы і ўся лірыка Максіма Багдановіча, простыя і зразумелыя, прасякнутыя шчырай любоўю да Радзімы чалавека, які жыве далёка ад яе, – і таму, мабыць, такія кранаючыя за сэрца, такія лёгкія для ўспрымання і запамінання нават самым маленькім чытачам.
Што гэта менавіта так, можна было ўпэўніцца падчас гадзіны літаратурнага партрэта ў Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе, якую правяла ў пятніцу, 2 снежня, мясцовы бібліятэкар Ірына Канеўская ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам”. Удзельнічалі ў ёй не толькі пачаткоўцы, але і дарослыя, каму неабыякавае беларускае роднае слова. Гэта намеснік старшыні РУСП “Масаляны” па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Вайцюк, дырэктар Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы Галіна Козел, настаўніцы Ірына Максімік і Вераніка Грышакова. Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная бібліятэка” Ірына Канеўская пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі паэта, які так рана памёр, але сумеў папоўніць беларускую літаратурную скарбонку сапраўднымі шэдэўрамі паэтычнага слова. Вершы “Зорка Венера”, “Кніга”, “Зімой”, “Слуцкія ткачыхі”, урыўкі з паэмы “Вераніка” і казкі “Башня міра”, якія прагучалі падчас акцыі ва ўтульным масалянскім класе, можна аднесці да самых яркіх і прыгожых узораў беларускіх паэзіі.
Абласная акцыя «Чытаем разам», прысвечаная 125-годдзю беларускага паэта Максіма Багдановіча, праходзіць у публічных бібліятэках вобласці з 30 лістапада па 9 снежня. Творы паэта ўжо прагучалі ў Гродне – горадзе, дзе маленькі Максім правёў чатыры гады свайго жыцця, дзе пахавана маці паэта і дзе сёння дзейнічае музей Багдановіча. Да акцыі далучыліся начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці Лідзія Сямашка, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Бераснева, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў. Вершы Багдановіча на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і французскай мовах чыталі таксама студэнты, кадэты, школьнікі і ўсе жадаючыя.
***
На гэтым тыдні да абласной акцыі “Чытаем разам” далучацца ў Алекшыцах, Старым Дворцы, Малой Бераставіцы, Пагранічным, Лішках.
Паэтычная гадзіна «Зорка Максіма» пройдзе ў дзіцячай бібліятэцы.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *