Першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод выхаванцаў ДЮСШ, СДЮШАР прафсаюзаў праводзілася ў Гродне ў перыяд з 3 па 5 лютага. У гэтых спаборніцтвах прынялі ўдзел і выхаванцы бераставіцкіх спартыўных устаноў—ДЮСШ аддзела адукацыі і ДЮСШ прафсаюзаў. Яны паказалі добрую спартыўную падрыхтоўку, і ў выніку амаль усе вярнуліся дамоў з прызавымі месцамі. Аляксей Сіраш стаў першым у сваёй вазе. Артур Заміроўскі, Анастасія Барташук і Паліна Цан—трэцімі. Антон Ланкоўскі аказаўся на пятай пазіцыі. Усе яны—выхаванцы ДЮСШ прафсаюзаў. Выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі, а цяпер навучэнцы Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву, таксама былі адзначаны сярод лепшых. Аксана Каспярчук заняла другое месца, Дзмітрый Янушка і Аляксандр Іядкоўскі сталі трэцімі ў сваёй вагавой катэгорыі.
Святлана Ганчарова