Паважаныя чытачы!
З 20 па 30 кастрычніка на сайце “Бераставіцкай газеты” будзе праходзіць краязнаўчая анлайн-віктарына “Знакамітыя асобы роднага краю”, арганізаваная рэдакцыяй газеты сумесна з аддзеламі адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Пытанні віктарыны .
Адказваючы на пытанні віктарыны, вы зможаце праверыць свае веды па гісторыі роднага краю, успомніць вядомых людзей Бераставіччыны і ацаніць іх уклад у развіццё нашага рэгіёну.
Пры праходжанні тэсту абавязкова ўказвайце сваё імя і прозвішча, адрас электроннай пошты і кантактны тэлефон, гэта дапаможа нам звязацца з пераможцамі віктарыны.
Вынікі віктарыны будуць падведзены да 5 лістапада.
Запрашаем да ўдзелу!