Адбыўся розыгрыш прызоў «Бераставіцкай газеты»

Лента новостей

Розыгрыш прызоў, які стаў ужо традыцыйным, адбыўся на мінулым тыдні ў рэдакцыі “раёнкі”. А ў пятніцу, у кабінеце галоўнага рэдактара, былі ўручаны падарункі тым чытачам, каму пашчасціла стаць пераможцам конкурсу падпісчыкаў.
Нагадаем, што розыгрыш прызоў праводзіцца сярод чытачоў, якія даслалі ў рэдакцыю квітанцыі аб падпісцы на паўгоддзе. На гэты раз жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе было 153 падпісчыкі. Шасцёра з іх сталі ўладальнікамі прызоў. Гэта Аляксандр Бутрыла з в.Ст.Дворац, Людміла Добка з г.п.В.Бераставіца, Віктар Салтыкоў з в.Шаляпкі, Васіль Макарчук з п.Пагранічны, Іна Швед з г.п.В.Бераставіца (на здымках), а таксама Наталля Радзівон з райцэнтра.
Падчас сустрэчы галоўны рэдактар З.В.Самкова пазнаёміла гасцей з асноўнымі напрамкамі дзейнасці раённай газеты, з планамі на будучыню і творчымі задумкамі, прадставіла калектыў рэдакцыі. А яшчэ ў асобе прысутных выказала удзячнасць усім падпісчыкам і чытачам “Бераставіцкай газеты” за даўнія, сяброўскія, неабыякавыя адносіны да выдання, надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
Акрамя вышэйназваных уладальнікаў асноўных прызоў, шасцёра чытачоў узнагароджаны таксама заахвочвальнымі прызамі. Гэта Н.М.Курганская з в.Каменка, У.І.Халамай і М.М.Мілянкевіч з райцэнтра, Н.І.Кавальчук з в.Грыцавічы, М.В.Пісарык з       аг. Алекшыцы і М.М.Буцько з в. Ёдзічы.
Прызамі заахвочаны і нашы самыя першыя памочнікі—паштальёны, якія падпісалі на “раёнку” найбольшую колькасць жыхароў раёна. Гэта Я.М. Адамчук з аг.М.Бераставіца, І.І.Сняжко з аг.Масаляны і С.М.Рамушкевіч з аг.Ст.Дворац.
Да наступнага розыгрышу! Да наступных сустрэч на старонках газеты! Заставайцеся з намі!
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *