У СВК “Цецяроўка” распрацаваны мерапрыемствы на 2011 год па росту валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах на 20%. У раслінаводстве такі паказчык павінен дасягнуць 35,4%, а ў жывёлагадоўлі – 13,9%. Па словах галоўнага эканаміста гаспадаркі Генадзя Вайцешчыка, лічбы гэтыя рэальныя. Дасягнуць іх плануецца за кошт павелічэння ўраджайнасці бульбы, цукровых буракоў, збожжа, строгага захавання агратэхнічных прыёмаў, зніжэння выдаткаў. У жывёлагадоўлі будуць старацца павялічыць прадуктыўнасць жывёлы, надаваць увагу збалансаваным аптымальным рацыёнам, прафілактыцы захворванняў. Рост валавой вытворчасці малака чакаецца 20%, свініны – 13%, буйной рагатай жывёлы – 10%. Мерапрыемствы прыняты раённай камісіяй. Яны дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць вытворчасці, павялічыць выручку ад рэалізацыі прадукцыі.
Ніна Наддэ