З 17 студзеня пачаўся рамонт прызыўнога пункта раённага ваеннага камісарыята. Вядзецца ён сіламі ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”
Сродкі на правядзенне рамонту выдзелены раённым выканаўчым камітэтам (50 мільёнаў рублёў) і абласным ваенным камісарыятам (50 мільёнаў рублёў).
У ходзе рамонту прадугле-джана замена вокнаў, дзвярэй, сучасная аддзелка памяшканняў.
Мадэрнізацыя прызыўнога пункта створыць не толькі лепшыя ўмовы для правядзення медыцынскага агляду прызыўнікоў, але будзе спрыяць і рабоце прызыўной камісіі ў цэлым.
Скончыць рамонт запланавана да 1 сакавіка бягучага года.
Ірына МІКЛАШ