Другі ўкос траў папаўняе запасы каштоўных кармоў для жывёлы. У СВК “Пархімаўцы” стараюцца выкарыстаць кожны прыдатны дзянёк, хаця надвор’е часта падносіць свае нечаканыя сюрпрызы. Вось і на гэтым тыдні, калі я пабывала ў сельгаскааператыве, моцны праліўны дождж з буйным градам не даў паабедаць механізатарам на вольным паветры, прымусіў хутчэй хавацца ў кабіны тэхнікі і аўтобус, што развозіў ежу.
Люцэрна адрастае добра, а злакавыя слабей, таму што ранейшыя спякотныя дні паўплывалі на каштоўныя расліны. Убраць трэба 700 гектараў зялёнага жніва. Механізатар Сяргей Сушко на сваім трактары МТЗ—1221 адвозіць за дзень 25-30 тон зялёнай масы. У гэтай гаспадарцы ён ужо 16 гадоў, а родам механізатар са Свіслацкага раёна. Стараецца ён працаваць з аддачай, ды і ў сельгаскааператыве шчыра паклапаціліся пра яго – камфортны асабняк прыйшоўся да спадобы.
Ніна Наддэ, фота аўтара