Об парушэнні заканадаўства ў ваеннай сферы

Лента новостей

img-20150207140301-401-720x340Згодна з артыкулам 70 Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб воінскім абавязку і воінскай службе” ваеннаабавязаныя могуць быць прызванымі на ваенныя зборы. Артыкул 1 гэтага закона кантрэтна вызначае, хто такі ваеннаабавязаны: ”ваеннаабавязаны – грамадзянін, які стаіць у запасе Узброеных Сілаў або іншых воінскіх фарміраванняў”. Па сутнасці гэта азначае, што ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, незалежна ад таго, праходзілі яны службу ці не, за выключэннем тых, хто зняты з воінскага ўліку па стану здароўя ці па ўзросту, а таксама жанчыны, якія маюць ваенна-ўліковую спецыяльнасць, могуць быць прызваныя на ваенныя зборы.
Адказнасць грамадзян за парушэнне закона прадугледжана Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, а менавіта артыкулам 436 “Ухіленне рэзервіста або ваеннабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)”.
Згодна з гэтым артыкулам, ухіленне рэзервіста або ваеннабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі) караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў.
Ухіленне рэзервіста або ваеннабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі), якое здзейснена шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, або сімуляцыі хваробы, або падробкі дакументаў ці іншага падману, караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.
Сёлета ў сакавіку адасобленная группа Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў атрымала распараджэнне на прызыў ваеннаабавязанных на зборы. Адзін з ваеннаабавязаных не з’явіўся па выкліку адасобленнай группы Бераставіцкага раёна на пункт збора для адпраўкі на праходжанне ваенных збораў і тым самым парушыў Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб воінскім абавязку і воінскай службе”.
Атрымаўшы павестку, у якой бы­ло напісана, куды і калі трэба было з’явіцца, жыхар г.п. В.Бе­­раставіца А. катэгарычна адмовіўся прыходзіць па павестцы. Была праведзена праверка, якая паказала, што акрамя нежадання, іншых прычынаў не з’яўляцца па выкліку адасобленнай группы ў яго не было.
Па выніках праверкі Бераставіц­кага РАУС раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 436 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне рэзервіста або ваеннабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)”.
Беспрацоўны ваеннабавязаны А. атрымаў штраф у памеры 15 базавых велічыняў, ці 3 150 000 рублёў, а мог пайсці на зборы і гэтыя грошы атрымаць ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, бо дзяржавай гарантавана грашовая кампенсацыя сярэднемесячнага заробка ваеннаабавязаным, якія працуюць, і 15 базавых велічыняў – ваеннаабавязанным, якія часова не працуюць.
Грамадзянін А. сам зрабіў свой выбар, і я думаю, што аб гэтым ён пашкадаваў ужо не раз.
Віталій Ігнатовіч, начальнік адасобленнай групы Бераставіцкага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *